ГА «АКЦЯБРАТЫ»
Накірункі работы з акцябратамі
“Я і мае сябры”
Мэта: знаёмства малодшых школьнікаў з акцябрацкімі сімваламі, правіламі, традыцыямі. Арганізацыя калектыўных гульняў і часу зносін, накіраваных на фарміраванне пачуцця калектывізму, развіцце навыкаў зносін, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі, урачысты прыем у акцябраты, а таксама арганізацыя сумеснай дзейнасці акцябрат і піянераў.
Асноўныя мерапрыемствы:
- Збор уступных узносаў у акцябраты
- Свята прысвячэння ў акцябраты: “Акцябратамі мы сталі!”
- “Рабятам аб акцябратах” – як гэта было.
- Конкурс “Акцябраты, на старт!
- Выніковыя зборы ў атрадах
- Вялікі свет камандзіраў (у пачатку чвэрці)
- КТС “Сталоўка для птушак”
- Акцыя для акцябрат “Кніжная бальніца”
- Конкурс плакатаў “Што такое дабрыня?”
- КТС “Чыстая раніца”
- “Акцябраты – на старт!” спартыўна-гульнявая праграма для акцябрат
- Музычная гульня “Адгадай мелодыю”
“Я і Беларусь”
Мэта: знаеміцца з дзяржаўнымі сімваламі і нацыянальнымі традыцыямі. Арганізацыя калектыўных форм работы, накіраваных на развіццё грамадзянскай свядомасці і пачуцця годнасці за сваю краіну. Фарміраванне паняццяў “малая Радзіма”, “мой дом”, “мая сям’я”, праз стымуляванне пазнавальнага інтарэса да акаляючага свету: да сваёй школы, сваёй вёскі, вуліцы, да людзей, якія жывуць побач. Знаёмства з традыцыямі свайго народу, народнымі промысламі, рамёствамі, абрадавымі святамі, гульнямі, песнямі і танцамі. Правядзенне сустрэч з ветэранамі ВАВ, працы, прагляд кінафільмаў пра абаронцаў Радзімы.
Асноўныя мерапрыемствы:
- Акцыя “Добры след”, прысвечаная Дню сталых людзей
- Экскурсіі на прадпрыемствы аг.Лінова “Усе работы добрыя”
- Акцыя “Твары дабро, дары дабро” да Дня інвалідаў
- КТС “Чыстая раніца”
- Раённы піянерскі злёт (прыём у піянеры)
- Месячнік патрыятычных спраў, прысвечаны Дню перамогі, Дню герба і сцяга РБ.
“Я і мой клопат”
Мэта: навучанне працоўным навыкам самаабслугоўвання ў школе і дома, навыкам клопату аб кветках, птушках, хатніх жывёлах. Фарміраванне паняццяў “дабрыня”, “міласэрнасць”, праз калектыўны ўдзел у дабрачынных і грамадска-карысных справах. Знаёмства з разнастайнымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, навучанне прасцейшым прыёмам вырабу цацак да свят. Арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці, сустрэч з цікавымі людзьмі, правядзенне экскурсій на прадпрыемствы, знаёмства з прафесіямі.
Асноўныя мерапрыемствы:
- Экскурсіі на прадпрыемствы аг.Лінова “Усе работы добрыя”
- КТС “Асеннія старонкі”
- КТС “Кніжная бальніца”
- Акцыя “Мой двор – мой клопат”
- КТС “Чыстая раніца”
- КТС “Сталоўка для птушак”
- Конкурс плакатаў “Што такое дабрыня?”
Законы акцябрат
ЗАКОН САМАСТОЙНАСЦІ – вучымся мэту дасягаць, цяжкасцей не баяцца, сваю віну прызнаваць, ад няўдач не згінацца!
ЗАКОН СПРАВЯДЛІВАСЦІ – да праўды душой імкнуцца, старацца па сумленні жыць, праўды не баяцца, годнасцю даражыць!
ЗАКОН СПАГАДЛІВАСЦІ – чакаць, калі паклічуць не станем, руку дапамогі самі працягнем. Сябру на дапамогу паспеем, гарачынёю сжэрцы сагрэем!
ЗАКОН ДОБРАСУМЛЕННАСЦІ – аднасіцца да работы ўважліва, у працы добрасумленным быць, рабіць паручэнні старанна, усе справы да канца давадзіць!
ЗАКОН РОСТУ – кожны дзень дасягаць поспеху, хоць гэта зусім непроста, няўдачы нам не перашкода – уверх ідзем па лесвічцы росту!
Правы акцябрат
1. Мець і выконваць даручэнні па душы.
2. Прымаць удзел у арганізацыі свайго аб’яднання.
3. Выражаць і адстойваць свае думкі.
4. Ацэньваць работу свайго аб’яднання
5. Звяртацца за дапамогай да сваіх сяброў і кіраўніку аб’яднання
Абавязкі акцябрат
1. Выконваць законы і абяцанне члена аб’яднання
2. Добрасумленна ставіцца да даручаных спраў
3. Паважліва адносіцца да сімвалаў свайго аб’яднання
План работы акцябрат на 1 паўгоддзе 2020/2021 нав.года
Дата | Назва мерапрыемства | Клас | Адказныя |
05.09 | Віктарына па правілах ПДД “Ведай законы дарог” | 2-4 | Куш М. Г. |
22.09 | КТС “Асеннія старонкі” | 2-4 | Куш М. Г. |
28.09 | КТС “Рыхтуемся да Дня настаўніка” | 2-11 | Куш М. Г. |
02.10 | “Імя тваё – Настаўнік!” – святочная праграма | 1-11 | Куш М. Г. |
29.10 | Свята прысвячэння ў акцябраты “Акцябратамі мы сталі” | 2 | Куш М. Г. |
Лістапад | КТС “Сталоўка для птушак” | 2-4 | Куш М. Г. |
Лістапад | КТС “Дапаможам кніжкам” | 2-4 | Куш М. Г.
Барташ Т. Г. |
Лістапад | КТС “Зіму набліжаем!” | 2-11 | Куш М.Г.
Кл.кіраўнікі |
23.11-04.12 | Акцыя “Цуды на Каляды” (да Дня інвалідаў) | 1-11 | Куш М.Г.
Кл.кіраўнікі |
16.12-20.12 | Конкурс на “самы навагодні клас” | 1-11 | Куш М.Г.
Кл.кіраўнікі |
27.12 | Навагодні ранішнік “Сустракаем Новы год!” | 2-4 | Куш М.Г.
Кл.кіраўнікі |