ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год навукі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт

Аб бібліятэцы

ГРАФІК РАБОТЫ БІБЛІЯТЭКІ

 

Панядзелак  8.00 – 17. 00

Аўторак          8.00 – 17. 00

Серада            8.00 – 17. 00

Чацвер           8.00 – 17. 00

Пятніца         8.00 — 11.00

Субота            8.00 – 13. 00

Абед : панядзелак – чацвер 13.00 – 14.00
Санітарны дзень 1-ы аўторак месяца


Бібліятэка размешчана на першым паверсе будынка школы, школьны кабінет плошчай 83 кв.м. Абсталявана чытальная зала.

Барташ Таццяна Генрыхаўна

Арганізуе работу бібліятэкі бібліятэкар Барташ Таццяна Генрыхаўна.

Задачы бібліятэкі

  • Забеспячэнне адукацыйнага працэсу і самаадукацыі шляхам бібліятэчна — бібліяграфічнага і інфармацыйнага абслугоўвання навучэнцаў і педагагічных работнікаў;
  • садзейнічанне паспяховаму засваенню навучальных праграм, развіццю творчага мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў навучэнцаў, праз ўкараненне ў працу сучасных бібліятэчных методык, актыўнае выкарыстанне фонду бібліятэкі;
  • фарміраванне ў школьнікаў навыкаў незалежнага бібліятэчнага карыстальніка, інфармацыйнай культуры і культуры чытання;
  • аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці;
  • аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагогам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі на традыцыйных і электронных носьбітах і рэсурсах Інтэрнэт;
  • удасканаленне традыцыйных і засваенне новых бібліятэчных тэхналогій.

Галоўная мэта — далучэнне дашкольнікаў да кнігі, да чытання.

Зараз, у век Інтэрнэту, зніжэнне цікавасці да чытання і даступнасці любой інфармацыі бібліятэкам прыходзіцца не проста. Налічваецца нямала іншых устаноў, якія прадстаўляюць магчымасць атрымання інфармацыі, правядзення вольнага часу. Канкурэнцыя гэтая будзе толькі ўзмацняцца. Ужо цяпер само наведванне бібліятэкі перастала быць для многіх з нас надзённай неабходнасцю, дзеці чытаюць у асноўным праграмную літаратуру. Каб змяніць сітуацыю, прыцягнуць дзяцей у бібліятэку, мы арганізуем яркія масавыя мерапрыемствы: тэатралізаваныя прадстаўленні, музычныя аншлагі і іншае. У бібліятэцы часта праводзяцца класныя гадзіны, прэзентацыіі, прагляд відэафільмаў. Працуе гурток «Тэатр моды».

На базе бібліятэкі ў 2010 годзе быў створаны інфармацыйны цэнтр. У бібліятэцы ўсталяваны кам’ютар, лазерны прынтар (МФУ). Есць выхад у сетку Інтэрнэт.

Архіў
Вас запрашае субота
DADOMU.BY
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники