збор-квэст піянерскай дружыны «цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі!»
25 лютага ў ДУА «Ліноўская СШ» у рамках шостага школьнага дня прайшоў збор-квэст піянерскай дружыны «Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі». Атрады спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці.
Кожны атрад атрымаў маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Пасля ўрачыстага прывітання піянеры адправіліся пакараць станцыі: «Салдацкая кемлівасць», «Ваенная трывога», «Перахопленая шыфроўка», «Патрап ў мішэнь», «Ваенныя пытанні».
Але самым захапляльным і інтрыгуючым конкурсам стаў сэлфі-конкурс «Разведчыкі». Атрады атрымалі лісты з фотаздымкамі «засакрэчаных» аб’ектаў — розных куткоў школы: навучальных класаў, калідораў, фае, бібліятэкі і інш. Для ўдзельнікаў была пастаўлена наступная задача: знайсці «засакрэчаныя» элементы, зрабіць з імі сэлфі на тэлефон камандзіра атрада.
Піянерскія атрады папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае — уменне сябраваць і працаваць у камандзе!
Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымаў атрад «Дэльфіны». Атрад-пераможца быў узнагароджаны граматай і атрымаў галоўны прыз — торт. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
Добавить комментарий