ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год народнага адзінства
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь

усе на лыжню!

Усе на лыжню! – пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень 13 лютага для усіх вучняў нашай школы. Зіма даўно ўжо не радавала нас такой марознай і снежнай пагодай. Бегавыя лыжы — гэта адзін з самых даступных і простых зімовых відаў спорту, які вельмі хутка асвойваецца навічкамі і прыносіць масу задавальнення і карысці для здароўя. Для таго, каб хадзіць на бегавых лыжах, няма неабходнасці шукаць спецыяльныя трасы або з’язджаць далёка ад дома. Лыжы ўмацоўваюць апорна-рухальную, дыхальную, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, развіваюць каардынацыю рухаў і вынослівасць. Заняткі лыжным спортам – адно з самых гарманічных і эфектыўных сродкаў развіцця арганізма чалавека.

Далей вучні наведалі тэматычную выставу да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў «Афганская вайна ў лёсе нашых землякоў». Разам з бліятэкарам школы Дземідовіч Ю.Ф. пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай, паглядзелі відэаролік “У памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах”, а таксама відэаролікі, якія падрыхтавалі вучні 11 класа Шчэрба У. і Кіцель Ц. да ўдзелу ў конкурсе «Боль маёй душы – Афганістан» і атрымалі прызавыя месцы.

Вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі гадзіны здароўя “Шкодная пяцёрка і карысная дзясятка” і абмеркавалі пытанне карыснага харчавання.

Дзевяцікласнікі паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Ежа жывая і мёртвая”.

Вучні 5-6 класаў наведалі выставу “Вялікі аматар і знаўца роднай прыроды” і сталі ўдзельнікамі літаратурнай вандроўкі “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка” у Ліноўскай сельскай бібліятэцы, з якой мы цесна супрацоўнічаем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
EW3WE
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Беларусь Библиотечная
Беларусь Библиотечная