ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год народнага адзінства
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь

Тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў

З 18 па 23 лістапада ў школе прайшоў тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Мэта тыдня – папулярызацыя дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, стварэнне ўмоў для развіцця лідарскага і творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, фарміраванне каштоўнасных арыентацый, якія стымулююць сацыяльнае развіццё дзяцей і падлеткаў.

Пачаўся тыдзень тэматычнымі інфармацыйнымі гадзінамі “Піянеры-героі”,  “Традыцыі піянерскага руху”, “Успомнім усіх паіменна”. На працягу тыдня працавала маладзёжная пошта “Падзяліся добрым настроем”. Для вучняў пачатковых класаў настаўнікі арганізавалі флэш-моб “Перапынак – гэта наша тэма”. У фае школы педагогам-арганізатарам Куш М.Г. была падрыхтавана выстава-прэзентацыя з жыцця дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў “Мы такія розныя, але ўсе мы разам!” Вучні малодшых класаў прымалі ўдзел у акцябрацкім караоке “Дружба – гэта ты і я!” У школьнай бібліятэцы на працягу тыдня праходзіла кніжная выстава “Моладзь Беларусі”. Весела  і шумна было ў час спартландыі “Здаровым будзеш – усё здабудзеш!” Старшакласнікі актыўна ўдзельнічалі ў класных гадзінах “Я – лідар. Я ўмею вырашаць канфлікты” і “ З гісторыі ГА “БРСМ”, а вучні малодшых класаў – у акцябрацкай майстэрні па вырабу паштовак да Дня інвалідаў “Цяпло душы”. У суботу акцябраты прымалі ўдзел ў КТС “Дапаможам кніжкам”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
EW3WE
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Беларусь Библиотечная
Беларусь Библиотечная