ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год малой радзімы
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт

Тыдзень прафілактыкі шкодных залежнасцей

З 11 па 16 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі шкодных залежнасцей. У рамках тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў свядомага негатыўнага стаўлення да курэння, ужывання алкаголю і наркотыкаў, прапаганды ЗОЖ.

Вучні малодшых класаў на працягу тыдня з задавальненнем удзельнічалі ў рухомых перапынках “Быць здаровым – здорава!”, у час якіх можна было патанцаваць, паспяваць, а старэйшыя  юнакі і дзяўчаты – у рухомых перапынках “Выбірай спорт і фізкультуру!”.

Вучні 2-4 класаў прымалі ўдзел у выставе калажаў “За здаровую нацыю: мы супраць шкодных залежнасцей!”, а першакласнікі малявалі на тэму “Звычкі добрыя і дрэнныя”.

У чацвер старшакласнікі ўдзельнічалі ў абмеркаванні кіналекторыя “Навукаманія. Уся праўда пра ВІЧ” разам з урачом-эпідэміёлагам Сямёнавай А.С. Малодшыя  школьнікі гаварылі на тэму “Маё здароўе ў маіх руках”.

Пятніца аказалася вельмі насычанай для вучняў нашай школы, якія ўдзельнічалі ў акцыі “Памяняй цыгарэту на канфету!” пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Куш М.Г. і бібліятэкара школы Барташ Т.Г.

Завяршыўся тыдзень таварыскай сустрэчай па валейболе нашых юнакоў і дзяўчат з навучэнцамі ДУА “Слабадская СШ”. Вучні 5-8 класаў прымалі ўдзел у ток-шоу “Камп’ютарныя гульні: за і супраць”, у абмеркаванні дакументальнага фільма “Рабы камп’ютара” пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Папекі С.У. Бібліятэкар Барташ Т.Г. правяла бліц-апытванне сярод вучняў 9-11 класаў “Не куру, таму што…”  Для юнакоў і дзяўчат нашай школы сумесна з работнікамі Ліноўскай СБ быў арганізаваны вечар-памфлет “Я супраць курэння, а ты?”. Вучні актыўна выказвалі сваю пазіцыю наконт звычак, іх уплыву на жыццё чалавека, вылучылі шэраг важных карысных звычак, неабходных чалавеку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
EW3WE
Бяспечнае дзяцінства
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники
Могилевский институт МВД Республики Беларусь