ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год малой радзімы
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт

Анёлы свету дзіва абвяшчаюць. З Ражством Хрыстовым!

Зямля і неба, зямля і неба

Радасна спяваюць.

Анёлы свету, Анёлы свету

Дзіва абвяшчаюць:

Хрыстос радзіўся, Бог аб’явіўся!

 

У гэтую сакральную ноч – калі, як вераць людзі, адкрываюцца нябёсы, радасную навіну пра Нараджэнне Хрыстова ў ліноўскія хаты прынясуць самыя сапраўдныя калядоўшчыкі — юныя артысты з фальклорна-этнаграфічнага гурта “Лінькі”, створанага пры мясцовай школе дзесяць гадоў таму. Цудоўная традыцыя калядавання была закладзеная імі з самага пачатку існавання ансамбля. Аднак да гэтага часу яго ўдзельнікі калядавалі толькі ў школе і дзіцячым садку, а сёлета нарэшце выйдуць у людзі, так бы мовіць, у вялікі свет.

Па традыцыі наперадзе ўсіх з самаробнай “Віфлеемскай зоркай”, якая сімвалізуе вешчуноў з Усходу, пойдзе “звяздар”, ён будзе стукаць у дзверы і гучна запяваць, за ім — “званар”, які панясе званочак і будзе здалёк абвяшчаць звонам усёй акрузе, што ідуць калядоўшчыкі. А ззаду за ўсiмi будзе ісці “механоша”, у мяшок якога шчодрыя гаспадары  абавязкова пакладуць гасцінцы: цукеркі, пячэнне, а можа, і грошы…

— Нам, беларусам, пашанцавала ледзь ці не болей за іншых, — адзначае заўзятая калядоўшчыца, кіраўнік ансамбля Людміла Аляксандраўна Бяскроўная. — Справа ў тым, што мы адзначаем свята Божага Нараджэння і Каляды двойчы, пачынаючы з 25 снежня. Зараз самы час хадзіць па хатах, спяваць калядныя песні і жадаць людзям добрага Новага года, міру, шчасця і дабрабыту. Дарэмна многія лічаць, што калядаванне — гэта язычніцкі звычай. Так, карані яго менавіта такія, аднак жа з прыходам хрысціянства гэта дзейства было пераасэнсавана па-іншаму.

Калядкі — радасны вокліч душы верніка. Радасць жа пра Бога, які нарадзіўся, кожны чалавек выказвае па-свойму: адны спяшаюцца на набажэнства, іншыя гатуюць святочны абед, а калядоўшчыкі спяваюць людзям пра найвялікшую падзею ў сусветнай гісторыі і прыносяць у хаты асаблівую атмасферу святочнага настрою. Тыя, хто слухаюць калядоўшчыкаў, маюць выдатную магчымасць праявіць шчодрасць — “казе на кожны ражок пакласці піражок” — і разам парадавацца нара-джэнню Збавіцеля ўсёй зямлі.

Алена Зялевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Раённыя будні

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Час кода
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники