ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год малой радзімы
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт

27 лістапада адзначыла 90-гадовы юбілей былая настаўніца пачатковых класаў нашай школы  Рысь Надзея Мацвееўна.

27 лістапада адзначыла 90-гадовы юбілей былая настаўніца пачатковых класаў нашай школы  Рысь Надзея Мацвееўна.

Рысь Надзея Мацвееўна

Рысь Надзея Мацвееўна

Яна  нарадзілася  ў в. Палонна-Забалацце Пружанскага раёна ў вялікай сялянскай сям’і. Надзеі давялося скончыць чатыры класы польскай школы. Спачатку хадзіла ў Смалянскую школу, а потым, калі сям’я ў 1935 годзе перасялілася на хутар— у сямігодку, якая размяшчалася ў польскай казарме ў Слабудцы.  У 1939 годзе яна пайшла ў новую — “савецкую” — Слабадскую школу. Надзея Рысь вучылася  выдатна  і ўжо тады вырашыла стаць настаўніцай, але яе мара здзейснілася толькі пасля вайны.
У 1944 годзе яна запісалася на педагагічныя курсы ў г. Пружаны.

У 1945-м годзе маладую настаўніцу пачатковых класаў накіравалі працаваць у Малеч. Паралельна Надзея Рысь завочна вучылася ў Пружанскім, а потым — у Брэсцкім педвучылішчы.
Пасля Малеча Надзея Мацвееўна працавала ў Гараднянскай школе, потым у сваёй роднай вёсцы Палонна-Забалацці, а ў 1948 годзе прыехала ў Ліноўскую школу, адкуль і выйшла на пенсію. Акрамя асноўнай працы займалася актыўнай грамадскай дзейнасцю.  Лёс  не песціў Рысь Надзею Мацвееўну. Сямейнае жыццё не склалася, і ёй давялося самой выхоўваць пяцярых дзетак.
На шчасце імянінніцы, усе яны выраслі годнымі людзьмі. Дзве дачкі таксама сталі настаўнікамі. Дзеці, унукі і праўнукі, хоць і жывуць далёка, нават за мяжой, — часта наведваюць маці і бабулю, аказваюць патрэбную дапамогу.

Прадстаўнікі адміністрацыі і прафкама школы павіншавалі  Рысь Н.М. у гэты знамянальны дзень і пажадалі моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, сустрэць стогадовы юбілей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


ТРИУМФ МАСТЕРСТВА

Шевелева Э.А. - Линовская СШ
Архіў
Вас запрашае субота
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники