ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год навукі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт

Да Сусветнага дня прафілактыкі суіцыдаў

Пазітыўным настроем вызначыўся дзень 11 верасня ў нашай школе.  Шматлікія праведзеныя  мерапрыемствы былі прымеркаваны да Сусветнага дня прафілактыкі суіцыдаў. Пачаткоўцы разам з класнымі кіраўнікамі шчыравалі над стварэннем палянкі радасці і пазітыву, вучні 5-8 класаў  усе свае патаемныя думкі ўкладвалі ў асабістыя пісьмы пад агульнай назвай “Свет, каторы я люблю”, старшакласнікі разам з педагогам сацыяльным разважалі пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці чалавека падчас відэадыскусіі. На працягу дня педагогам-арганізатарам была праведзена  акцыя “Жыві з пазітывам”, у час якой навучэнцы дарылі сонечныя смайлікі , а з імі і радасныя ўсмешкі дзецям і настаўнікам. У гэтым годзе колерам дня быў выбраны жоўты, таму завяршыўся дзень пазітыву флэш-мобам “Самы сонечны і пазітыўны клас”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Архіў
Вас запрашае субота
DADOMU.BY
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники