ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год малой радзімы
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт

8 сакавіка — для ветэрана педагагічнай працы былой настаўніцы рускай мовы і літаратуры школы Марчанка Ганны Дзянісаўны – заўсёды двайное свята

8 сакавіка   —  для  ветэрана педагагічнай працы былой настаўніцы  рускай мовы і літаратуры школы  Марчанка Ганны Дзянісаўны – заўсёды двайное свята.  У  святочны для ўсіх дзень у яе дзень нараджэння. А ў гэтым годзе яна адзначыла 90-гадовы юбілей.

Марчанка Ганна Дзянісаўна

Марчанка Ганна Дзянісаўна

Нарадзілася Ганна Дзянісаўна ў в. Хацееўка Якімавіцкага раёна Смаленскай вобласці. Яе маленства  прайшло ў дзіцячым доме, прыёмнай сям’і  ў Бабруйску. Вельмі хацела вучыцца, але вайна перакрэсліла ўсе планы дзяўчынкі. У 1942 годзе яна апынулася унямецкім канцлагеры ў Штэцыне. Страшныя гады ліхалецця… Але Ганна выжыла і пасля вайны зноў вярнулася ў Беларусь. На гэты раз лёс закінуў яе на Пружаншчыну. Працавала ў ваенізаванай ахове сувязі, сакратаром-машыністкай у райкаме, адначасова вучылася ў вячэрняй школе. У 1947 годзе выйшла замуж, нарадзіліся дзеці, а Ганна Дзянісаўна завочна вучыцца на філалагічным факультэце БДУ ім. У.І.Леніна. Працоўны шлях пачала ў Мокраўскай школе, а з 1954 года і да выхаду на пенсію па стане здароўя  ў 1979 годзе – настаўнікам рускай мовы і літаратуры Ліноўскай школы.

Былыя вучні і калегі называюць Марчанка Ганну Дзянісаўну патрабавальным і строгім настаўнікам. Яна вельмі любіць літаратуру і падарожжы: са сваімі выхаванцамі пабывала ў музеях Чэхава, Горкага, Дастаеўскага, Маскве, Ленінградзе, Абакане і іншых гарадах СССР.  А чытанне – і зараз яе любімы занятак. Ганн Дзянісаўна – вельмі гасцінны чалавек, шчыра дзеліцца сваімі ўспамінамі.

Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Ліноўскай  СШ жадае паважанай  юбілярцы моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, радаснага бадзёрага настрою.

Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники