Бібліятэка
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
Адкрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылося 26 сакавіка. Для дзяцей 1 — 5 класаў бібліятэкар сумесна з выхавальнікам прадоўжанай групы і гурткоўцамі паказалі вясёлае прадстаўленне. У госці да хлопцаў прыходзіў Кот у ботах, Чырвоная шапачка, Нязнайка. Казачныя героі навялі парадак у казках, якія пераблытала Баба Яга, калі ўладкоўвалася на працу ў бібліятэку.
Выстава – презентацыя да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Пташнікава
Выстава – презентацыя да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Пташнікава прайшла ў бібліятэцы 7 кастрычніка
Выстава – прэзентацыя “Школа светлафорных ведаў”
Відэапрэзентацыя “Сучаснай школе – сучасная бібліятэка”
Відэапрэзентацыя “Сучаснай школе – сучасная бібліятэка” прайшла 16 верасня да Міжнароднага дня школьных бібліятэк.
Пасвячэнне першакласнікаў у чытальнікі
Літаратурная кампазіцыя «Побач з бацькамі юныя Беларускія Героі»
Кім быць?
Кніжная выстава “У Новы год – з новымі кнігамі”
Выстава-прэзентацыя “Каб памяць заставалася ў вяках”
Выстава-прэзентацыя “Каб памяць заставалася ў вяках” , прысвечаная 60-годдзю з часу адкрыцця музея абароны Брэсцкай крэпасці была паказана 5 лістапада ў бібліятэцы. Дзецям нагадалі імёны тых людзей, якія аддалі свае жыцця за незалежнасць нашай з вамі Радзімы.
Гэта пра іх сучаснік, паэт франтавік Сяргей Арлоў сказаў:
«Они прошли по этой жизни просто
В подкованных тяжёлых сапогах,
Махоркой и солёным потом воздух
Давно уже на все века пропах».

Выстава-прэзентацыя “Каб памяць заставалася ў вяках”
22 кастрычніка ў бібліятэцы праходзіла гадзіна мастацтва, прысвечаная 25-годдзю з часу заснавання музея М.Шагала ў Віцебску.
Дзеці пазнаёміліся з яркім прадстаўніком мастацкага авангарду 20 ст.. Завочна наведалі Сусветную карцінную галерэю, дзе іх сустрэла цётухна Сава і ў цікавай і займальнай форме расказала пра творчасць таленавітага жывапісца.