ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
diplom
Год народнага адзінства
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь

Шосты дзень

шосты школьны дзень

Шосты школьны дзень 27 лютага быў насычаны рознымі мерапрыемствамі спартыўнага, пазнавальнага і забаўляльнага характару. Пачаўся дзень тэматычнай выставай у школьнай бібліятэцы “Кніга ў тваіх руках”. Далей вучні 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі зброра-квэста піянерскай дружыны “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі!” Атрады спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці. Кожны атрад атрымаў маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Піянерскія атрады папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае — уменне сябраваць і працаваць у камандзе! Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымаў атрад «Дэльфіны». Атрад-пераможца быў узнагароджаны граматай і атрымаў галоўны прыз — торт. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Малодшым школьнікам давялося паспрачацца ў спрыце і кемлівасці ў час Алімпійскай спартландыі. Перамагла дружба!

У вестыбюлі школы для навучэнцаў быў арганізаваны відэа-салон “Хвілінкі бяспекі”.

Вучні 9-10 класаў наведалі відэа-лекторый “Як быць здаровым” у Ліноўскай СБ.

збор-квэст піянерскай дружыны «цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі!»

25 лютага ў ДУА «Ліноўская СШ» у рамках шостага школьнага дня прайшоў збор-квэст піянерскай дружыны «Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі». Атрады спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, кемлівасці.
Кожны атрад атрымаў маршрутны ліст з указаннем шляху следавання. Пасля ўрачыстага прывітання піянеры адправіліся пакараць станцыі: «Салдацкая кемлівасць», «Ваенная трывога», «Перахопленая шыфроўка», «Патрап ў мішэнь», «Ваенныя пытанні».
Але самым захапляльным і інтрыгуючым конкурсам стаў сэлфі-конкурс «Разведчыкі». Атрады атрымалі лісты з фотаздымкамі «засакрэчаных» аб’ектаў — розных куткоў школы: навучальных класаў, калідораў, фае, бібліятэкі і інш. Для ўдзельнікаў была пастаўлена наступная задача: знайсці «засакрэчаныя» элементы, зрабіць з імі сэлфі на тэлефон камандзіра атрада.
Піянерскія атрады папрацавалі на славу: праявілі ўважлівасць, кемлівасць, шпаркасць і спрыт. А галоўнае — уменне сябраваць і працаваць у камандзе!
Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымаў атрад «Дэльфіны». Атрад-пераможца быў узнагароджаны граматай і атрымаў галоўны прыз — торт. Астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

тыдзень нямецкай мовы

У перыяд з 15 па 20 лютага  у нашай школе  прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Уся ўвага была накіравана на павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння нямецкай мовы, а таксама знаёмства з  культурай, звычаямі і традыцыямі краіны вывучаемай мовы.

Тыдзень быў арганізаваны ў  форме гульні–падарожжа па астравах. За актыўны ўдзел і добрыя адказы навучэнцам выдаваліся жэтоны на працягу тыдня.

Читать далее

дапамога бліжняму

Традыцыйна кожную зіму  ў нашай школе праходзіць акцыя “Дапамога бліжняму”, у ходзе якой піянеры і валанцёрскі клуб “Клопат” дапамагаюць расчысціць заснежаныя двары тым, для каго абільныя снегапады ператвараюцца ў сапраўдную праблему.

Гэтай зімой прырода сапраўды падносіць нам сюрпрызы – на тым тыдні зноў прайшоў моцны снегапад. Узброіўшыся лапатамі, дружны дэсант школьнікаў узяўся за справу.

Піянеры наведалі ветэранаў педагагічнай працы, адзінокіх пажылых людзей і расчысцілі ад снегу іх прыдваровыя тэрыторыі. Аперацыя “Дапамога бліжняму” прадоўжыцца да канца зімняга перыяду.

Члены валанцёрскага атрада плануюць і далей аказваць пасільную дапамогу адзінокім і пажылым людзям, інвалідам і ветэранам працы. Тым больш, што ў навучэнцаў ёсць усё неабходнае для работы – рыдлёўкі і жаданне зрабіць добрую справу.

усе на лыжню!

Усе на лыжню! – пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень 13 лютага для усіх вучняў нашай школы. Зіма даўно ўжо не радавала нас такой марознай і снежнай пагодай. Бегавыя лыжы — гэта адзін з самых даступных і простых зімовых відаў спорту, які вельмі хутка асвойваецца навічкамі і прыносіць масу задавальнення і карысці для здароўя. Для таго, каб хадзіць на бегавых лыжах, няма неабходнасці шукаць спецыяльныя трасы або з’язджаць далёка ад дома. Лыжы ўмацоўваюць апорна-рухальную, дыхальную, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, развіваюць каардынацыю рухаў і вынослівасць. Заняткі лыжным спортам – адно з самых гарманічных і эфектыўных сродкаў развіцця арганізма чалавека.

Далей вучні наведалі тэматычную выставу да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў «Афганская вайна ў лёсе нашых землякоў». Разам з бліятэкарам школы Дземідовіч Ю.Ф. пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай, паглядзелі відэаролік “У памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах”, а таксама відэаролікі, якія падрыхтавалі вучні 11 класа Шчэрба У. і Кіцель Ц. да ўдзелу ў конкурсе «Боль маёй душы – Афганістан» і атрымалі прызавыя месцы.

Вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі гадзіны здароўя “Шкодная пяцёрка і карысная дзясятка” і абмеркавалі пытанне карыснага харчавання.

Дзевяцікласнікі паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Ежа жывая і мёртвая”.

Вучні 5-6 класаў наведалі выставу “Вялікі аматар і знаўца роднай прыроды” і сталі ўдзельнікамі літаратурнай вандроўкі “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка” у Ліноўскай сельскай бібліятэцы, з якой мы цесна супрацоўнічаем.

ТЫДЗЕНЬ ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЯ “ЭКАНОМІЯ І БЕРАЖЛІВАСЦЬ – КЛОПАТ КОЖНАГА”

З 14 па 19 снежня ў нашай школе прайшоў Тыдзень энергазберажэння “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”. Мэта тыдня — прывіццё навучэнцам навыкаў энергазберажэння і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў. У рамках Тыдня энергазберажэння былі праведзены шматлікія мерапрыемствы. На працягу тыдня працаваў энергапатруль “Беражлівасць – аснова поспеху”, праходзіла акцыя “Здай батарэйку – захавай прыроду!”, праведзены інфармацыйныя гадзіны “Беражлівасць – важная навука” для 1 — 4 класаў, “Навучымся беражлівасці – зэканомім грошы” для 5 – 11 класаў, класныя гадзіны “Пачні з сябе – увядзі эканомію ў прывычку”,  у вестыбюлі школы дэманстраваліся мультфільмы і відэаролікі на тэму энергазберажэння, вучні 8 класа выпусцілі агульнашкольную газету “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”, вучні 1-4 класаў на перапынках займаліся размалёўкай Парад па энергазберажэнні, у школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава “Беражы і захоўвай”, завяршыўся Тыдзень у с уботу квэстам “Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага!” для вучняў 5 – 7 класаў.

Чудеса на Рождество

 Не бойтесь дарить согревающих слов

И добрые делать дела:

Чем больше в огонь вы положите дров, —

  Тем больше вернётся тепла.

(Омар Хайям)

Милосердие – это добро, которое нельзя увидеть, но можно почувствовать в наших делах, поступках, мыслях.

В ГУО «Линовская СШ» стартовала благотворительная акция «Чудеса на Рождество». Первым её этапом стал сбор средств на подарки к Новому году детям-инвалидам. Учащиеся школы приняли активное участие в этой акции. Были закуплены сладкие подарки, памперсы, детские каши и многое другое.

ГУО «Линовская СШ» выражает благодарность учащимся, родителям и классным руководителям за общую проделанную работу. Мы делаем одно большое важное дело – заботимся и поддерживаем тех, кто в этом нуждается. Спешите делать добро!

Мир загадочный, огромный!

Посмотри, какой он добрый!

Так давай и я, и ты

Ему добавим доброты!

#Чудесанарождество

 

«Быў. Ёсць. Буду…»

21 лістапада ў школьнай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына «Быў. Ёсць. Буду», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка У. Караткевіча.

Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
EW3WE
DADOMU.BY
Время стать заметным!
Дом без насилия
Время стать заметным!
Мобильное приложение
Музей истории вычислительной техники
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Беларусь Библиотечная
Беларусь Библиотечная